Перайсьці да зьместу

Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Шэсьць губэрняў Паўночна-Заходняга краю Расейскай імпэрыі
Шэсьць губэрняў Паўночна-Заходняга краю Расейскай імпэрыі

Паўночна-Заходні край, альбо паўночна-заходнія губэрні (па-расейску: Северо-Западный край) — размоўная, публіцыстычная і афіцыйна-бюракратычная назва шасьці губэрняў Расейскай імпэрыі (Віленская, Ковенская, Гарадзенская, Менская, Магілёўская і Віцебская губэрні).

Тэрмін «Паўночна-Заходні край» («паўночна-заходнія губэрні») пачаў першапачаткова ўжывацца ва ўрадавай тэрміналёгіі ў адносінах да Віленскага ваеннага генэрал-губэрнатарства пасьля скасаваньня ў Расейскай імпэрыі ўніяцтва (1839) як жаданьне паказаць ня толькі спадчынна-дынастычны, але і этнаканфэсійна «рускі» характар гэтых зямель (Віленскай, Гарадзенскай, Менскай і Ковенскай губэрняў). Аднак да пачатку сялянскай рэформы (1861) і асабліва да паўстаньня 1863—1864 гадоў тэрмін «Паўночна-Заходні край» выкарыстоўваўся вельмі рэдка і не распаўсюджваўся на Віцебскую і Магілёўскую губэрні. Да пачатку 1860-х часьцей за ўсё ў расейскай урадавай тэрміналёгіі «паўночна-заходнія губэрні» не вылучаліся асобна, а разам зь «беларускімі» (Віцебскай і Магілёўскай губэрнямі) і «паўднёва-заходнімі губэрнямі» («Паўднёва-Заходнім краем» — Кіеўскім вайсковым генэрал-губэрнатарствам) прадстаўляліся сукупна і фігуравалі пад агульнай назвай «заходнія губэрні» (ці «Заходні край»).

Падпарадкаваньне ў 1863 годзе (праз пачатак паўстаньня 1863—1864 гадоў) Віцебскай і Магілёўскай губэрняў уладзе віленскага ваеннага генэрал-губэрнатара распаўсюдзіла тэрмін «Паўночна-Заходні край» і на гэтыя («беларускія») губэрні, што захавалася нават пасьля выхаду ў 1869 годзе Віцебскай і Магілёўскай губэрняў з-пад улады віленскага генэрал-губэрнатара.
(артыкул цалкам…)

БелАЭС у 2023 годзе
БелАЭС у 2023 годзе

Беларуская АЭС — дзяржаўная атамная электрастанцыя Беларусі, запушчаная ў лістападзе 2020 году ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці.

На 2023 год узьвялі 2 вода-вадзяныя рэактары 3-га пакаленьня магутнасьцю кожнага па 1,2 гігаваты. Ад 9 студзеня 2008 году кіраўніком будаўніцтва і дзейнасьці АЭС быў Міхаіл Філімонаў, які дагэтуль узначальваў «Белэнэргабуд». Пасаду галоўнага інжынэра займаў Анатоль Бондар, а начальніка ўправы капітальнага будаўніцтва — Аляксандар Старынскі.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі


Памерлі: Озі Осбарн (76 гадоў)

Гэты дзень у гісторыі

Аляксандар
Аляксандар

3 кастрычніка:

  • 1501 — абраньне вялікага князя літоўскага Аляксандра (на выяве) каралём польскім
  • 1918I Сусьветная вайна: з прычыны паразы ўласных войскаў цар Баўгарыі Фэрдынанд I адмовіўся ад стальца на карысьць свайго сына Барыса III
  • 1932 — выйшаў першы нумар «New York Times», набраны шрыфтам «Times New Roman»
  • 1935Бэніта Мусаліні выдаў загад аб уварваньні ў Этыёпію
  • 1942II Сусьветная вайна: прайшоў першы пасьпяховы запуск нямецкае ракеты «V-2»
  • 1990 — афіцыйнае злучэньне Ўсходняе і Заходняе Нямеччыны
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (1—31 сакавіка)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.