Галоўная старонка
Паўночна-Заходні край, альбо паўночна-заходнія губэрні (па-расейску: Северо-Западный край) — размоўная, публіцыстычная і афіцыйна-бюракратычная назва шасьці губэрняў Расейскай імпэрыі (Віленская, Ковенская, Гарадзенская, Менская, Магілёўская і Віцебская губэрні). Тэрмін «Паўночна-Заходні край» («паўночна-заходнія губэрні») пачаў першапачаткова ўжывацца ва ўрадавай тэрміналёгіі ў адносінах да Віленскага ваеннага генэрал-губэрнатарства пасьля скасаваньня ў Расейскай імпэрыі ўніяцтва (1839) як жаданьне паказаць ня толькі спадчынна-дынастычны, але і этнаканфэсійна «рускі» характар гэтых зямель (Віленскай, Гарадзенскай, Менскай і Ковенскай губэрняў). Аднак да пачатку сялянскай рэформы (1861) і асабліва да паўстаньня 1863—1864 гадоў тэрмін «Паўночна-Заходні край» выкарыстоўваўся вельмі рэдка і не распаўсюджваўся на Віцебскую і Магілёўскую губэрні. Да пачатку 1860-х часьцей за ўсё ў расейскай урадавай тэрміналёгіі «паўночна-заходнія губэрні» не вылучаліся асобна, а разам зь «беларускімі» (Віцебскай і Магілёўскай губэрнямі) і «паўднёва-заходнімі губэрнямі» («Паўднёва-Заходнім краем» — Кіеўскім вайсковым генэрал-губэрнатарствам) прадстаўляліся сукупна і фігуравалі пад агульнай назвай «заходнія губэрні» (ці «Заходні край»). Падпарадкаваньне ў 1863 годзе (праз пачатак паўстаньня 1863—1864 гадоў) Віцебскай і Магілёўскай губэрняў уладзе віленскага ваеннага генэрал-губэрнатара распаўсюдзіла тэрмін «Паўночна-Заходні край» і на гэтыя («беларускія») губэрні, што захавалася нават пасьля выхаду ў 1869 годзе Віцебскай і Магілёўскай губэрняў з-пад улады віленскага генэрал-губэрнатара. Беларуская АЭС — дзяржаўная атамная электрастанцыя Беларусі, запушчаная ў лістападзе 2020 году ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. На 2023 год узьвялі 2 вода-вадзяныя рэактары 3-га пакаленьня магутнасьцю кожнага па 1,2 гігаваты. Ад 9 студзеня 2008 году кіраўніком будаўніцтва і дзейнасьці АЭС быў Міхаіл Філімонаў, які дагэтуль узначальваў «Белэнэргабуд». Пасаду галоўнага інжынэра займаў Анатоль Бондар, а начальніка ўправы капітальнага будаўніцтва — Аляксандар Старынскі. |
Актуальныя падзеі
Памерлі: Озі Осбарн (76 гадоў)
Гэты дзень у гісторыі Архіў · Сёньня 3 кастрычніка 2025 году · Абнавіць гэтую старонку Ці ведаеце вы... З новых артыкулаў (1—31 сакавіка)
|
![]() |
Вікізьвесткі Вольная база ведаў |
![]() |
Вікікнігі Падручнікі і дапаможнікі |
![]() |
Вікікрыніцы Вольныя дакумэнты |
![]() |
Вікіслоўнік Слоўнік і тэзаўрус |
![]() |
Вікісховішча Сховішча вольных файлаў |
![]() |
Вікіцытатнік Калекцыя цытатаў |
![]() |
МэдыяВікі Распрацоўка вольных праграмаў |
![]() |
Мэта-вікі Каардынацыя ўсіх праектаў Вікімэдыі |
![]() |
Віківандроўкі (анг.) Вольныя турыстычныя даведнікі |
![]() |
Віківіды (анг.) Слоўнік біялягічных відаў |
![]() |
Віківэрсытэт (анг.) Вольны ўнівэрсытэт |
![]() |
Вікінавіны (анг.) Вольныя навіны |