Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
11 кастрычніка 2025 года
256 417 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

«Лабірынт фаўна» (англ.: Pan’s Labyrinth, ісп.: El Laberinto del Fauno) — саўндтрэк Хаўера Наварэтэ да аднайменнага фільма 2006 года рэжысёра Гільерма дэль Тора. Другая сумесная праца кампазітара і рэжысёра (пасля «Хрыбта д’ябла»).
Праца над саўндтрэкам распачалася яшчэ да здымкаў, галоўнай музычнай тэмай стала калыханка. Вядучай музычнай формай карціны была выбрана форма вальса, асноўным музычным памерам адпаведна — 3/4. Наварэта напісаў цэлы шэраг музычных кампазіцый, што дазволіла Дэль Тора свабодна адчуваць сябе на этапе мантажу. Хоць многія трэкі ў фільм не ўвайшлі, рэжысёр настаяў, каб у альбом былі ўключаны ўсе напісаныя кампазіцыі. За музыку да фільма Хаўер Наварэтэ ўдастоіўся намінацыі на прэмію «Оскар» (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Першасную структуру РНК вызначае паслядоўнасць размяшчэння монануклеатыдаў у поліпептыдным ланцугу.
- На лясных абшарах Паўночнай Амерыкі ў Архаічны перыяд існаваў самастойны цэнтр узнікнення сельскай гаспадаркі і культурных раслін.
- Адным з асноўных відаў ежы інкаў нароўні з кукурузай і бульбай было кіноа.
- Віленская арыстакратка з’ехала да ссыльнага жанатага шляхціча ў Вяцкую губерню і таемна абвянчалася з ім.
- Максім Багдановіч асабліва адзначаў празаіка, які ўпершыню паспрабаваў напісаць вялікую рэч па-беларуску.
- Пасля завяршэння праграмы Спейс шатлаў выратавальныя караблі НАСА апынуліся без работы.
- Інвестарам пры аналізе цэн на акцыі дапамагае фондавы індэкс.
Актуальныя падзеі
- Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру стала палітык з Венесуэлы Марыя Карына Мачада. (10 кастрычніка)
- Венгерскі пісьменнік Ласла Краснагаркаі абвешчаны лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры. (9 кастрычніка)
- Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне сталі Мэры Брункаў, Фрэд Рамсдэл і Шымон Сакагучы. (6 кастрычніка)
- Вялікі герцаг Люксембурга Анры адрокся ад стальца, але захаваў свой тытул. (3 кастрычніка)
- Па выніках парламенцкіх выбараў у Малдове партыя «Дзеянне і салідарнасць» захавала большасць у парламенце. (28 верасня)
Дзень у гісторыі
- 1875: Першыя ісландскія пасяленцы прыбылі ў Вініпег.
- 1881: Жыхар ЗША Дэвід Х’юстан запатэнтаваў фотастужку.
- 1887: Амерыканскі вынаходнік Томас Эдысан запатэнтаваў электрычную машыну для падліку галасоў на выбарах.
- 1891: У Стакгольме адчынены першы ў свеце этнаграфічны музей пад адкрытым небам «Скансен».
- 1918: Рада БНР зацвердзіла часовую Канстытуцыю.
- 1919: У Вільні адбылося ўрачыстае адкрыццё Універсітэта Стэфана Баторыя.
- 1931: У СССР прынята рашэнне аб поўнай ліквідацыі прыватнага гандлю.
- 1986: У Рэйк’явіку сустрэліся Рональд Рэйган і Міхаіл Гарбачоў.
- 2006: Фільм «Лабірынт фаўна» рэжысёра Гільерма дэль Тора выйшаў у пракат у Іспаніі.
Вікістужка
- 28 ліпеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 255 000-ы артыкул.
- 20 чэрвеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі зроблена 5 000 000 правак.