Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
8 кастрычніка 2025 года
256 349 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Сабор Святога Марка (італ.: Basilica di San Marco — «базіліка Сан-Марка») — кафедральны сабор Венецыі (да 1807 года прыдворная капэла пры палацы дожаў), які ўяўляе сабой рэдкі прыклад візантыйскай архітэктуры ў Заходняй Еўропе. Размяшчаецца на плошчы Святога Марка, побач з Палацам дожаў.
Сабор, упрыгожаны шматлікімі мазаікамі, выкананымі ў візантыйскім стылі, з’яўляецца месцам знаходжання мошчаў апостала Марка і мноства каштоўных прадметаў мастацтва, вывезеных з Канстанцінопаля ў ходзе крыжовых паходаў. У 1987 годзе сабор разам з іншымі венецыянскімі помнікамі ўвайшоў у спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Біялюмінесцэнцыя з’яўляецца асобным выпадкам хемілюмінесцэнцыі.
- Неандэртальцы валодалі тэхнікай прадзення.
- У ведыйскай рэлігіі Адзіці выступае ўвасабленнем жаночага пачатку і мацярынства.
- Фламандскі картограф Герард Меркатар назваў свой збор карт у гонар міфічнага караля Лівіі.
- Пахавальная працэсія актрысы нямога кіно сабрала трыста тысяч чалавек.
- Часовы рабоча-сялянскі ўрад Украіны да пачатку 1919 года размяшчаўся ў Суджы.
- ЗША праз Балгарыю ў Беларусі набывалі супрацьтанкавыя ракеты для сірыйскіх паўстанцаў.
Актуальныя падзеі
- Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне сталі Мэры Брункаў, Фрэд Рамсдэл і Шымон Сакагучы. (6 кастрычніка)
- Вялікі герцаг Люксембурга Анры адрокся ад стальца, але захаваў свой тытул. (3 кастрычніка)
- Па выніках парламенцкіх выбараў у Малдове партыя «Дзеянне і салідарнасць» захавала большасць у парламенце. (28 верасня)
- Польшча адкрыла мяжу з Беларуссю пасля вучэнняў «Захад-2025». (25 верасня)
Дзень у гісторыі
- 451: Адкрыўся Халкідонскі сабор — чацвёрты Усяленскі сабор.
- 1085: У Венецыі асвечаны Сабор Святога Марка.
- 1480: Войска Залатой Арды падыйшло да ракі Угры, на процілеглым беразе якой знаходзілася маскоўскае войска, пачалося стаянне на Угры.
- 1498: Караблі Васка да Гамы адправіліся ў зваротны шлях з Індыі.
- 1500: Браслаў атрымаў прывілей на магдэбургскае права.
- 1586: У Вільні ў друкарні Мамонічаў, выдадзена першая друкаваная граматыка царкоўнаславянскай мовы.
- 1600: Сан-Марына прымае канстытуцыю.
- 1660: Войска Рэчы Паспалітай адбіла каля Чавусаў наступленне рускай арміі, што вымусіла яе адступаць да Смаленска.
- 1917: У Пецярбургу выйшаў першы нумар газеты «Беларуская крыніца».
- 1967: У Балівіі схоплены Чэ Гевара.
- 1993: ААН адмяніла ўсе санкцыі супраць ПАР.
Вікістужка
- 28 ліпеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 255 000-ы артыкул.
- 20 чэрвеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі зроблена 5 000 000 правак.