Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
12 кастрычніка 2025 года
256 436 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

«Пагоня» — асабісты герб польскага караля Уладзіслава Ягайлы, пазней агулам роду Гедзімінавічаў, атрымаў дзяржаўны статус у Вялікім Княстве Літоўскім у часы ўладарства вялікага князя Вітаўта. Дзяржаўны герб Беларускай Народнай Рэспублікі (1918—1919) і Рэспублікі Беларусь (1991—1995), пад назвай «Віціс» дзяржаўны герб Літвы.
Уяўляе сабою выяву ўзброенага воіна на белым кані на чырвоным полі шчыта. Вершнік трымае ва ўзнятай правай руцэ меч, у левай — белы, чырвоны або сіні шчыт з залатым шасціканцовым крыжам. На левым баку ў вершніка похвы мяча, з-пад сядла звісае трохканцовая гунька (чапрак) , яе колер ў розныя часы мяняўся ад сіняга да залаціста-жоўтага (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Пры генетычным аналізе з дапамогай анеўплаідыі можна вызначыць лакалізацыю генаў у храмасомах.
- У жанчыны са з’яўленнем дзіцяці складваецца асаблівы стан свядомасці.
- Паводле ірландскага фальклору, лепрыконы жывуць адасоблена, займаюцца вырабам абутку, і іх прысутнасць выдае стук малатка.
- Адзін з марыйных тытулаў і заклікаў, які выкарыстоўваюць каталікі, звязаны з малітвай і ружанцовай пабожнасцю.
- Да з'яўлення твораў франкамоўнай пісьменніцы літаратура Францыі стваралася пераважна на лаціне.
- Каралеўскі сакратар Боны Сфорцы, паводле афіцыйнай версіі, быў нашчадкам рымскіх Сцыпіёнаў.
- Дэбет і крэдыт — асноўныя паняцці двайнога бухгалтарскага запісу, які выкарыстоўваецца ў бухгалтарскім уліку.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Уступіла ў сілу пагадненне аб спыненні агню паміж ХАМАС і Ізраілем. (10 кастрычніка)
- Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру стала палітык з Венесуэлы Марыя Карына Мачада. (10 кастрычніка)
- Венгерскі пісьменнік Ласла Краснагаркаі абвешчаны лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры. (9 кастрычніка)
- Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне сталі Мэры Брункаў, Фрэд Рамсдэл і Шымон Сакагучы. (6 кастрычніка)
- Вялікі герцаг Люксембурга Анры адрокся ад стальца, але захаваў свой тытул. (3 кастрычніка)
Дзень у гісторыі
Іспанія, Дзень іспанскай нацыі
Экватарыяльная Гвінея, Дзень незалежнасці.
- 539 да н.э.: Кір Вялікі трыумфальна ўступіў у заваяваны Вавілон.
- 1398: Паміж ВКЛ і Тэўтонскім ордэнам заключаны Салінскі дагавор, Вітаўт чарговы раз паабяцаў перадаць Жамойць Ордэну.
- 1492: Хрыстафор Калумб адкрыў Амерыку (Дзень Калумба).
- 1506: Жыгімонт Стары каранаваны на вял. кн. літоўскага — умоўны пачатак эпохі Адраджэння ў ВКЛ.
- 1552: Войскі Івана Грознага авалодалі Казанню, Казанскае ханства далучанае да Рускай дзяржавы.
- 1654: Расійскія войскі пасля працяглай аблогі ўзялі горад Дуброўну.
- 1787: Кінбургская бітва, войскі Аляксандра Суворава разбілі туркаў.
- 1920: Абвешчана Сярэдняя Літва, асобнае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Віленшчыны і Гродзеншчыны.
- 1931: Адбылося афіцыйнае адкрыццё Статуі Хрыста Збавіцеля побач Рыа-дэ-Жанэйра.
- 1967: Здарыліся масавыя беспарадкі ў Слуцку.
- 1994: Нацыянальная зборная Беларусі па футболу атрымала першую перамогу.
Вікістужка
- 28 ліпеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 255 000-ы артыкул.
- 20 чэрвеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі зроблена 5 000 000 правак.